Уладзімер Стрыгуцкі нарадзіўся кастрычніку 1924 году ў Барысаве. Вучыўся у Менскім палітэхнікуме. Падчас Другой усясьветнай вайны працаваў у родным горадзе ў газэце патрыятычнага Саюзу беларускай моладзі, за што і быў рэпрэсаваны.
Знаўся з нашчадкамі братоў Луцкевічаў, іншымі вядомымі беларускімі палітвязьнямі. У выгнаньні пабраўся шлюбам з рэпрэсаванаю дзяўчынаю Янінаю.
Гомельскі пэрыяд жыцьця Ўладзімера Стрыгуцкага зьвязаны з працай на заводзе “Цэнтраліт”. Ужо ў пэнсійным узросьце спадар Стрыгуцкі стаўся актыўным сябрам Таварыства беларускай мовы.