Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1941 і 1945 год у Беларусі – погляды гісторыкаў з Масквы, Гановэру і Менску


RFE/RL 9 траўня сёлета спаўняецца 60 гадоў перамозе дзяржаваў антыгітлераўскай кааліцыі над нацыстоўскай Нямеччынай. У нашым цыклі “Беларусь на вайне” мы спрабуем яшчэ раз прыгадаць перагарнутыя старонкі гісторыі. Памяць вялікіх выпрабаваньняў і выжываньня, сьмерці і жыцьця, памылак і выкупленьня, вернасьці і здрады – у цыклі перадачаў Радыё Свабода “Беларусь на вайне”.

Тэма чарговага выпуску –“Баявыя дзеяньні на тэрыторыі Беларусі ў 1941 і 1944 гадох”. Чаму ў 1941 годзе вэрмахт гэтак хутка, фактычна за месяц, прайшоў празь Беларусь? Чаму ў 1944 годзе, падчас апэрацыі “Багратыён” гэтак жа хутка рушыла і Чырвоная армія? Колькі беларусаў, ўраджэнцаў Беларусі служыла ў Чырвонай арміі? На гэтыя тэмы ў чарговым выпуску перадачы “Беларусь на вайне” разважаюць і спрачаюцца гісторыкі зь Менску, Масквы і Гановэру. [Поўны тэкст перадачы]
XS
SM
MD
LG