У абласным цэнтры страйкоўцы сёньня наважваліся ў трэці раз пікетаваць будынак аблвыканкаму, аднак падыходы да будынку на праспэкце Леніна ўлады перагарадзілі чырвона-белымі стужкамі і аўтафургонамі. Па ўсім пэрымэтры стаялі супрацоўнікі ДАІ ды міліцыянты ў цывільным і не прапускалі ні звычайных прахожых, ні страйкоўцаў. Апошнія сабраліся на пляцы Леніна.
(Прадпрымальніца: ) “Не пусьцілі ў аблвыканкам. Праўдападобна, баяцца”.
(Прадпрымальнік: ) “Гэта правакацыя супраць народу”.
(Прадпрымальніца:) “Паводле Канстытуцыі я маю права на працу. Няхай наша дзяржава забясьпечаць маё гэтае права. У мяне двое дзяцей, мне трэба іх расьціць, карміць і сплачваць камунальныя плацяжы”.
Цікавая дэталь: заслоны вакол будынку аблвыканкаму былі выстаўленыя адразу пасьля ранішняй прэсавай канфэрэнцыі для журналістаў дзяржаўных мэдыяў. Старшыня аблвыканкаму Аляксандар Якабсон распавядаў на канфэрэнцыі пра значныя посьпехі рэгіёну ў эканоміцы ды сацыяльнай абароне насельніцтва.