Як лічаць удзельнікі Кангрэсу Міжнароднай фэдэрацыі па цяжкай атлетыцы (IWF), які адкрыўся сёньня ў Стамбуле, адказнасьць за ўжываньне спартоўцамі допінгу мусяць несьці ня толькі самі атлеты, але і іхныя трэнэры, кіраўнікі нацыянальных фэдэрацыяў.
У мэтах эфэктыўнай барацьбы супраць ўжываньня забароненых мэдыкамэнтаў кіраўніцтва IWF настойвае на ўвядзеньні беспрэцэдэнтных па сваёй жорсткасьці санкцыяў. Асобнае месца ў пераліку штрафаў займаюць і адпаведныя захады ў дачыненьні да замежных трэнэраў, з чыёй згоды спартоўцы вымушаныя ўжываць тыя ці іншыя гармоны. Такім трэнэрам пагражае пажыцьцёвая забарона на працу ў краінах-сябрах Міжнароднага алімпійскага камітэту.
Нагадаем, што Леанід Тараненка яшчэ летась працаваў у Індыі, дзе трэніраваў нацыянальную жаночую зборную па цяжкай атлетыцы. Менавіта штангісткі гэтае краіны сёньня займаюць першы радок у гэтак званым чорным сьпісе міжнароднай антыдопінгавай камісіі.
Што да ўдзельніцаў афінскай алімпіяды– 2004 Працімы Кумары і Санамачы Чану, то яны на падставе ўжываньня допінгу нават мусілі датэрмінова пакінуць алімпійскі турнір. На гэты момант сяброўства індыйскай фэдэрацыі цяжкай атлетыкі ў IWF прыпыненае.
Што да Леаніда Тараненкі, то пасьля скандальнага вызваленьня з пасады трэнэра жаночай зборнай Індыі, ён пераехаў у Менск і, паводле апошніх публікацыяў у беларускай прэсе, займаецца айчынным хакейным бізнэсам.