“Усяму сьвету пагражае пандэмія птушынага грыпу, і ўсе краіны павінны прыняць у сувязі з гэтай пагрозай неадкладныя крокі”. З такой заявай выступіў на канфэрэнцыі ў Го-Шы-Міне кіраўнік азіяцкага аддзяленьня Ўсясьветнай Арганізацыі Здароўя Шыгеру Омі. Трохдзённая канфэрэнцыя з удзелам прадстаўнікоў 20 краінаў адбылася 23-26 лютага.
Раней паведамлялася, што носьбітам гэтага віду грыпу зьяўляецца хатняя птушка, а людзі заражаліся менавіта ад кантакту зь ёй, альбо пасьля спажываньня птушынага мяса.
Першыя выпадкі птушынага грыпу сярод людзей былі зафіксаваныя ў 1997 годзе. Тыповыя сымптомы хваробы: ліхаманка, інфэкцыя лёгкіх, праблема з дыханьнем. Дагэтуль, птушыны грып быў выяўлены ў 8 азіяцкіх краінах: Камбоджы, Кітаі, Інданэзіі, Японіі, Лаосе, Паўдзённай Карэі, Тайляндзе й Віетнаме. Палова з 64 віетнамскіх правінцыяў ахопленая курыным грыпам.
Агулам ад новай хваробы памерлі 45 чалавек: 32 ў Віетнаме, 12 ў Тайляндзе і адзін чалавек у Камбоджы. Уласьнікі птушыных фэрмаў былі вымушаныя зьнішчыць больш як 100 мільёнаў хатніх птушак, пераважна курэй і качак. Страты фэрмэраў, а таксама ў галіне турыстыкі ацэньваецца на 10 мільярдаў даляраў.
“Усясьветная Арганізацыя Здароўя лічыць, што небясьпека перадачы віруса ад чалавека да чалавека вельмі рэальная”, заявіў у Го-Шы-Міне Шыгеру Омі. Згодны з гэтым і амэрыканскі Цэнтар кантролю і прафіляктыкі хваробаў. “Мы чакаем рост захворваньняў у бліжэйшыя тыдні, паколькі вірус перадаецца паветрана-кроплевым шляхам, вясна – гэта сэзон эпідэміяў”, заявіла кіраўніца Цэнтру Джулі Гербэрдынг. Яна нагадала, што сьмяротнасьць ў выпадку птушынага грыпу надзвычай высокая і складае 72%. Навукоўцы кажуць, што зараз у Азіі пашыраецца форма віруса грыпу званая “Эйч-1” (Н1).
“Кожны раз, калі зьяўляецца такая форма віруса, мы маем дачыненьне з пандэміяй”, заявіла Джулі Гербэрдынг. У 1918 годзе ад грыпу званага “гішпанкай” памерла ня меней як 20 мільёнаў чалавек. У 1957 годзе азіяцкую пандэмію грыпу выклікаў вірус H2, а ў 1968 годзе зьявілася мутацыя H3: гэты від грыпу атрымаў назоў “Ганконг”.
Апрача таго, навукоўцы зьвяртаюць увагу на яшчэ адну заканамернасьць: пандэмііі грыпу здараюцца кожныя 20-30 гадоў. Ад часу апошняй мінула ўжо амаль 40 гадоў, і таму вельмі праўдападобна, што яна наступіць у бліжэйшы час.
Трывожная вестка пра магчымасьць перадачы віруса паміж людзьмі прыйшла нядаўна зь Віетнаму. Як паведаміў намесьнік міністра аховы здароўя, у 36-гадовага віетнамца з раёну Тай-Бін быў выяўлены тып грыпу званы ў навуковым сьвеце H5N1. 47-гадовы брат згаданага віетнамца памёр ад птушынага грыпу сёлета 10 студзеня, а яшчэ адзін ягоны брат, 42-гадовы, папраўляецца пасьля лячэньня ў шпіталі ў Ханоі.
З Тайлянду прыйшла інфармацыя аб магчымай перадачы птушынага грыпу ад 11-гадовай дзяўчынкі. Як паведаміла агенцтва Ройтэрс, яна захварэла летась, і магла перадаць вірус сваёй маці і цётцы. Міністэрства аховы здароўя Тайлянду лічыць, што заражэньне дзяўчынкі адбылося ў выніку спажываньня курынага мяса, аднак маці, якая апекавалася дачкою, у гэтым часе ня мела кантакту з курацінай. Што тычыцца цёткі, дык лекары мяркуюць, што яна таксама магла заразіцца ад курынага мяса, аднак першыя сымптомы хваробы зьявіліся ў яе 17 дзён пасьля кантакту з птушкай, у той час як інкубацыйны пэрыяд птушынага грыпу складае ад 2 да 10 дзён.
Паводле прадстаўніка Ўсясьветнай Арганізацыі Здароўя і экспэртаў з Оксфардзкага ўнівэрсытэту, выпадак з братамі-віетнамцамі пацьвярджае, што мы, праўдападобна, маем дачыненьне з мутацыяй вірусу, які можа перадавацца паміж людзьмі. Вучоныя перасьцерагаюць, што гэта можа прывесьці да пандэміі, якая, гэтаксама як “гішпанка” ў пачатку XX стагодзьдзя, можа забіць мільёны чалавек. Паводле самых змрочных прагнозаў Ўсясьветнай Арганізацыі Здароўя, пандэмія птушынага грыпу можа забіць нават 100 мільёнаў чалавек.
Удзельнікі вышэйзгаданай канфэрэнцыі ў Го-Шы-Міне прапанавалі зьмяніць сыстэму разьвядзеньня хатняй птушкі, палепшыць санітарныя ўмовы і распрацаваць сыстэму кампэнсацыі для фэрмэраў, калі прафіляктычна прыйдзецца зьнішчыць вялікую колькасьць хатняй птушкі. У Азіі 40 мільёнаў дробных фэрмэраў разводзяць курэй, качак і гусей. З прычыны такой раздробленасьці птушкагадоўлі і продажу вельмі цяжка спраўдзіць, зь якой фэрмы паходзіць мяса птушак, хворых на птушыны грып.
“Цяпер важна мець вакцыну супраць птушынага грыпу і супрацьвірусныя лекі, каб быць падрыхтаванымі да выбуху эпідэміі”, заявіла Джулі Гербэндэрынг. Кіраўнік амэрыканскага Нацыянальнага інстытуту алергіі і інфэкцыйных хваробаў доктар Энтані Фаўчы паведаміў, што ў некалькіх амэрыканскіх штатах праводзяцца інтэнсіўныя выпрабаваньні новых прэпаратаў. Злучаныя Штаты замовілі ў фармацэўтычных кампаніях 2 мільёны дозаў вакцыны.
Падобнымі ж запасамі валодаюць некаторыя эўрапейскія краіны, у прыватнасьці – Італія і Францыя. На пытаньне “чаму так мала” экспэрты адказваюць, што пандэмія птушынага грыпу пагражае ў першую чаргу Азіі. З другога боку, няма сэнсу назапашваць адзін тып прышчэпак і лекаў, бо невядома, які тып вірусу будзе шырыцца ў выпадку пандэміі.