ВЕНА. Міжнародны камітэт кантролю над наркотыкамі апублікаваў сёньня гадавую справаздачу, дзе сярод іншага разглядаецца сытуацыя з наркотыкамі ў Цэнтральнай Азіі. Выканаўчы дырэктар камітэту Павел Плахта сёньня паведаміў, што галоўнай крыніцай глябальнай кантрабанды гераіну застаюцца макавыя пасевы ў Аўганістане, прычым, каля траціны гераіну ды іншых наркотыкаў вязуцца з Аўганістану праз краіны Цэнтральнай Азіі. Пашырэньне ўжываньня наркотыкаў апошнімі гадамі зафіксаванае ў Таджыкістане, Узбэкістане і Кыргызстане.