ВЕНА. Намесьнік кіраўніка Міжнароднага Агенцтва атамнай энэргіі Пьер Голдсміт заявіў, што Тэгеран адмаўляецца супрацоўнічаць з экспэртамі ААН, якія спрабуюць высьветліць, ці распрацоўвае Іран ядзерную зброю. Пьер Голдсміт паведаміў, што Іран адмовіўся паўторна дапусьціць на свой ваенны палігон інспэктараў ААН. Летась у сакавіку ім было дазволена наведаць гэты ваенны комплекс. Тэгеран заявіў, што ён не абавязаны дапускаць інспэктараў ААН на гэты палігон.