РЫМ. Папа рымскі Ян Павал ІІ зноў пачаў размаўляць – стан яго здароўя паляпшаецца, – пра гэта сёньня, наведаўшы пантыфіка, паведаміў кардынал Ёзэф Рацынгер: “Сьвяты Айцец гаварыў са мною па-нямецку й па-італьянску. Выглядаў вельмі жвава. Ён будзе працаваць з дакумэнтамі, якія я яму прынёс. Я быў вельмі шчасьлівы бачыць Сьвятога Айца рухавым і здатным сказаць сваімі словамі важныя рэчы”.
Мінулага тыдня 84-гадовы пантыфік перанёс апэрацыю трахеатаміі, якая мае пазбавіць яго праблем з дыханьнем.
Мінулага тыдня 84-гадовы пантыфік перанёс апэрацыю трахеатаміі, якая мае пазбавіць яго праблем з дыханьнем.