Сёньня ў Магілёве на цэнтральную плошчу прыйшло каля 700 прадпрымальнікаў, якія аб’явілі акцыю пратэсту. Прыватныя гандляры напісалі заявы кіраўніцтву горада, што спыняюць працу і таму не змогуць плаціць за камунальныя паслугі. Яны лічаць, што ўлада павінна пайсьці ім насустрач і скасаваць падатак на расейскія тавары.
(Спадар: ) “Пакуль пытаньне не будзе вырашана канчаткова, мы будзем стаяць да апошняга”.
(Спадарыня: ) “Выстаім. Мы ведаем, за што мы стаім і за што мы змагаемся. Нам трэба расьціць сваіх дзяцей і жыць неяк, існаваць хаця б”.
Магілёўскія прыватнікі настойваюць на тым, што працаваць у цяперашніх умовах немагчыма, а таму многія зьяжджаюць у памежную Расею і там наладжваюць свае гандлёвыя і вытворчыя справы.
(Спадар: ) “А я ўвогуле працаваць не зьбіраюся ўжо з такімі коштамі і з такімі законамі”.
(Іншы спадар: ) “Трэба зьяждяжаць кудысьці, у Расею. Так, там можна яшчэ жыць неяк”.
На плошчу перад магілёўскім домам саветаў прыйшлі падтрымаць прадпрымальнікаў лідэры дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў.
Прадпрымальнікі лічаць, што іх эканамічныя праблемы зьвязаныя з палітыкай.
(Спадар: ) “Гэта ўсё ідзе не ад улады, а ад аднаго чалавека толькі. Усе яму падпарадкоўваюцца. Пакуль будзе дыктатура, ня будзе нармалёвага жыцьця”.
(Іншы спадар: ) “Гэта пытаньне палітыкі. У першую чаргу трэба мяняць кіраўніцтва краіны. Калі мы памяняем прэзыдэнта, тады і будзем жыць нармалёва”.
Дэлегацыя прадпрымальнікаў была прынятая ў аблвыканкаме, аднак там заявілі, што на мясцовым узроўні нічога зрабіць ня могуць. Таму чыноўнікі заклікалі прыватных гандляроў аднавіць працу. Прадпрымальнікі не пагадзіліся, і дамовіліся ад заўтра і штодня зьбірацца на цэнтральнай плошчы Магілёва да таго часу пакуль не будзе скасаваны спрэчны падатак.