Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмены ў навакольным асяродзьдзі ўсёй плянэты прыводзяць да зьяўленьня новых хваробаў і пашырэньня старых.

Кастусь Бандарук, Прага На гэта зьвяртае ўвагу ў сваёй штогадовай справаздачы ведамства Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у пытаньнях навакольнага асяродзьдзя.

“Высячэньне лясоў, пабудова дарог і дамбаў, расшырэньне гарадоў, зьнішчэньне прыродных ляндшафтаў пад пасевы, шахтавая дзейнасьць і забруджваньне прыбярэжных водаў, – усё гэта стварае ўмовы, у якіх разьвіваюцца старыя і зьяўляюцца новыя патагены. Зьяўляюцца новыя, дагэтуль не характэрныя для людзей хваробы, як, напрыклад, вірус Ніпа. Яго носьбітамі яшчэ зусім нядаўна былі азіяцкія кажаны – так званыя “садавінныя кажаны”. Пра гэта гаворыцца ў грунтоўнай справаздачы экалягічнага ведамства ААН за 2004 – 2005 гады, апублікаванай 22 лютага. Дакумэнт быў падрыхтаваны на аснове дасьледаваньняў шэрагу выдатных спэцыялістаў. Сярод іх Тоні Мэкмайкл з Нацыянальнага ўнівэрсытэту Аўстраліі, Бэрнард Гольдштэйн з унівэрсытэту ў Пітсбургу і Джонатан Патц з унівэрсытэту Вісконсын.

У канцы 1990-х гадоў хвароба Ніпа пачала выступаць у людзей і часта прыводзіла да сьмерці. Гэта тлумачылася пажарамі лясоў на інданэзійскай высьпе Суматры і высячэньнем лясоў пад пальмавыя плянтацыі ў Малайзіі. Шукаючы садавіны, кажаны былі змушаныя часьцей кантактаваць з свойскімі сьвіньнямі і так перадавалі ім вірус.

Зьмены клімату могуць павялічыць рызыку зьяўленьня інфэкцыйных хваробаў трыма шляхамі, гаворыцца ў справаздачы ААН. Па-першае, пры больш высокіх тэмпэратурах хутка пашыраюцца некаторыя захворваньні і павялічваецца колькасьць іх носьбітаў.

Па-другое, кліматычныя зьмены зыначваюць тыповае навакольнае асяродзьдзе. Напрыклад, геаграфічнае і сэзоннае пашырэньне малярыі і ліхаманкі дэнге – дзьвюх самых небясьпечных інфэкцыяў, якія пераносяцца камарамі, – у значнай ступені залежыць ад кліматычных зьменаў. Паводле Ўсясьветнай арганізацыі здароўя, з прычыны кліматычных зьменаў за апошнія 25 гадоў колькасьць захворваньняў на малярыю павялічваецца на 6 % за год.

Падобная сытуацыя і з ліхаманкай дэнге. Мэр’ян Чэтл, якая займаецца ў ведамстве ААН праблемамі прадухіленьня небясьпечных хваробаў, кажа, што калі ў 1950-я гады мінулага стагодзьдзя на ліхаманку дэнге хварэла штогод прыблізна тысяча чалавек, дык цяпер два з паловай мільёны. Узбуджальнік мэнінгіту (Neisseria meningitidis) можа пашырацца на значныя адлегласьці разам з пылам, які разьлятаецца ў выніку працяглай засухі ў раёне паўпустыні Сахель у цэнтральнай Афрыцы. У гэтым раёне вельмі мала рэк. Галоўная зь іх – Шары, з прытокам Лагонэ, упадае ў возера Чад. Усе астатнія зьяўляюцца практычна толькі пасьля дажджоў, а потым поўнасьцю высыхаюць. У сваю чаргу пашырэньне вельмі небясьпечнага вірусу Эбола спэцыялісты тлумачаць прарэджваньнем лясоў у Цэнтральнай Афрыцы.

Па-трэцяе, як лічаць аўтары справаздачы экалягічнага ведамства ААН, зьмены клімату могуць павялічыць колькасьць экалягічных уцекачоў, якія вымушаныя перамяшчацца ў іншыя рэгіёны і нават краіны. Разам зь імі пераносяцца й хваробы. Адсюль лягічная выснова, што захаваньне натуральных месцаў пражываньня біялягічных відаў, а таксама захаваньне ляндшафтаў дазваляе стрымліваць пашырэньне інфэкцыяў.

Праблема дэградацыі навакольнага асяродзьдзя і пашырэньне старых ды новых інфэкцыйных хваробаў выклікаюць занепакоенасьць вучоных-вірусолягаў. У сьпісе Нацыянальнага інстытуту здароўя ЗША названыя 26 экалягічных хваробаў. Напрыклад, небывалыя памеры набыла алергічная астма, выкліканая забруджваньнем паветра шкоднымі хімічнымі рэчывамі. У адных толькі Злучаных Штатах ад гэтай хваробы штогод цярпяць 50 мільёнаў чалавек – кожны пяты дарослы амэрыканец. Два мільёны амэрыканцаў маюць лёгачныя праблемы – хварэюць на эмфізэму. У прадуктах харчаваньня ўзровень шкодных мэталаў, такіх як волава, цынк і ртуць, перавышае дапушчальныя нормы. Доўгі час вучоныя лічылі, што ртуць назапашваецца пераважна ў рыбе, аднак цяпер нават у папулярных чыпсах колькасьць іртуці пагражае здароўе. Асноўная праблема ў тым, што арганізм ня здатны выдаліць іртуць. Яна назапашваецца і паступова прыводзіць да страты зроку, аслабленьня цягліцаў і паралюшу.

Паводле справаздачы Эўракамісіі, забруджанасьць паветра штогод становіцца прычынай заўчаснай сьмерці 310 тысяч эўрапейцаў. У сярэднім раз у год кожны эўрапеец не працуе паўдня ў сувязі з хваробамі, выкліканымі пагаршэньнем экалягічнай сытуацыі. Гэта прыносіць сур’ёзныя эканамічныя страты – 80 мільярдаў эўра за год. Найгоршыя паказчыкі забруджанасьці навакольнага асяродзьдзя зафіксаваныя ў краінах Бэнэлюксу, Паўночнай Італіі, Польшчы і ў Вугоршчыне. За апошні год з экалягічных прычын працягласьць жыцьця ў названых краінах скарацілася на 13 з паловай месяцаў. Самая спрыяльная экалягічная сытуацыя – у Фінляндыі, але й там, паводле Эўракамісіі, працягласьць жыцьця скарацілася на 3 месяцы.

Многія спэцыялісты перакананыя, што экалягічныя анамаліі, кардынальныя зьмены ў навакольным асяродзьдзі і нявырашаная праблема адкідаў, назапашваных у выніку дзейнасьці чалавека, выступаюць галоўным фактарам пашырэньня шэрагу хваробаў, такіх як малярыя, японскі энцэфаліт і гемарагічная ліхаманка дэнге. Вучоныя інтэнсіўна працуюць над новымі вакцынамі і лекамі супраць “экалягічных” хваробаў, але пры гэтым настойліва заклікаюць спыніць працэс зьнішчэньня навакольнага асяродзьдзя.

Зьмены ў навакольным асяродзьдзі ўсёй плянэты прыводзяць да зьяўленьня новых хваробаў і пашырэньня старых.

На гэта зьвяртае ўвагу ў сваёй штогадовай справаздачы ведамства Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у пытаньнях навакольнага асяродзьдзя.

Кастусь Бандарук, Прага

XS
SM
MD
LG