Паводле прадстаўніка ініцыятыўнай групы Сяргея Антусевіча Вадзіма Саранчукова, людзі ў цывільным былі, хутчэй за ўсё, з КГБ. Іх было чатыры чалавекі. Яны забралі ўлёткі, не складаючы ніякіх пратаколаў. Меркаваньне самога кандыдата—Сяргея Антусевіча:
(Антусевіч: ) “Я думаю, што гэта таксама зьвязана з заўтрашнімі падзеямі, якія павінны адбыцца з прадпрымальнікамі. Калі мы маем агітацыйныя матэрыялы на руках, улады баяцца, каб мы не распаўсюджвалі іх сярод прадпрымальнікаў, таму што сярод маіх праграмных палажэньняў ёсьць і прадпрымальніцкія пытаньні”.
Бюро сацыялягічных дасьледаваньняў аблвыканкаму праводзіць сёньня ў горадзе апытаньне адносна чатырох кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у 52-й Гарадзенскай Цэнтральнай выбарчай акрузе. Сяргея Антусевіча падаюць проста як прадстаўніка партыі БНФ, не паведамляючы, што ён кіруе арганізацыяй Незалежнага прафсаюзу на самым буйным прадпрыемстве гораду аб’яднаньні “Азот”, а таксама зьяўляецца дэпутатам гарадзкога Савету. А генэрал Валеры Фралоў прадстаўлены проста як вайсковы пэнсыянэр. (У акрузе балятуюцца таксама два прадстаўнікі ад уладаў).
Паводле зьвестак, якія мае спадар Антусевіч, яму, як магчымаму дэпутату, аддаюць перавагу больш за палову рэспандэнтаў. Ён мяркуе, што гэта таксама магло стаць падставай для канфіскацыя яго выбарчых лістовак.