ЛЁНДАН. Каралева Вялікай Брытаніі Элізабэта Другая ня будзе прысутнічаць 8 красавіка на грамадзянскай шлюбнай цырымоніі свайго сына прынца Ўэльскага Чарльза і Камілы Паркер-Боўлз. Каралева так вырашыла, бо ведае пра жаданьне сына адзначыць гэтую падзею сьціпла – пра гэта паведаміў сёньня Букінгэмскі палац. У той жа час каралева возьме ўдзел у цырымоніі вянчаньня ў капліцы Сьвятога Георга ў Віндзорскім замку, дзе зьбяруцца каралеўская сям’я і сваякі нявесты.