Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню СП Алеся Пашкевіча і навукоўца Алега Лойку звольнілі з працы?


Валер Каліноўскі, Менск Сёньня позна ўвечары стала вядома пра звальненьне з працы выкладчыкаў філялягічнага факультэта БДУ Алеся Пашкевіча, які зьяўляецца старшынёй Саюза пісьменьнікаў Беларусі, і навукоўца Алега Лойкі, былога дэкана філфаку, члена-карэспандэнта НАН Беларусі.

Спадар Лойка працаваў у філфаку на паўстаўкі. Алесь Пашкевіч выкладаў на філялягічным факультэце беларускую літаратуру.

Пра факт звальненьня Радыё Свабода паведаміў сам Алесь Пашкевіч, паводле якога прычына звальненьня – подпісы абодвух выкладчыкаў пад Зваротам да беларускага народа, апублікаваным ў “Народнай волі” у мінулую суботу, у якім дэкляруецца стварэньне новага грамадзкага руху “Воля народу”.

Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі пакуль няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG