БЭРЛІН, ВАШЫНГТОН. Міністры замежных справаў Ірану й Нямеччыны Камаль Харазі й Ёшка Фішэр сустрэліся ў нямецкай сталіцы для абмеркаваньня іранскай ядзернай праграмы. Паводле Харазі, Іран гатовы да “кампрамісу й супрацоўніцтва” ў пытаньні ядзернай праграмы.
Тым часам дырэктар ЦРУ Портэр Гос заявіў, што Іран прысьпешвае працэс стварэньня балістычных ракет далёкага дзеяньня. На думку Госа, Іран застаецца дзяржаваю-спонсарам тэрарызму.
Тым часам дырэктар ЦРУ Портэр Гос заявіў, што Іран прысьпешвае працэс стварэньня балістычных ракет далёкага дзеяньня. На думку Госа, Іран застаецца дзяржаваю-спонсарам тэрарызму.