Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіёцкі пратакол уступіў сёньня ў дзеяньне


КІЁТА. Міжнародны Кіёцкі пратакол, які прадугледжвае абмежаваньне шкодных выкідаў у атмасфэру, уступіў сёньня ў дзеяньне. Пратакол, скіраваны супраць глябальнага пацяпленьня, ратыфікавала 141 краіна. Усе далучаныя да кіёцкага пратаколу дзяржавы абавязаліся да 2012 году скараціць выкіды парніковых газаў на 5 працэнтаў. Беларусь пакуль што не падпісала Кіёцкага пратаколу. Злучаныя Штаты, першапачатна далучыўшыся да пратаколу, выйшлі зь яго, заяўляючы, што рэалізацыя палажэньняў дакумэнту можа нанесьці шкоду амэрыканскай эканоміцы.
XS
SM
MD
LG