Раніцай нават у абласным цэнтры на 17 маршрутах аўтобусы выбіліся са звычайнага графіку. Спазьніліся на працу лекары ў мэдычны гарадок, што ў мікрараёне Давыдаўка. Тут месьціцца пяць буйных мэдычных установаў. Не змаглі своечасова дабрацца на свае працоўныя месцы інжынэры ды тэхнікі цеплаэлектрацэнтралі №2.
Спаралізаваны быў аўтобусны рух ў мікрарараёне “Гомсельмашу”. Не патрапілі пасажырскія аўтобусы і ў адносна недалёкія вёскі Гомельскага раёну — Нагорная, Задораўка, Прасьвет, Зялены Сад ды шэраг іншых.
Ад сьнегу асабліва пакутуюць невялікія паселішчы, дзе жывуць пераважна пэнсіянэры. Дарогі звычайна чысьцяць да цэнтральных калгасных сядзібаў, а невялічкія паселішчы нярэдка застаюцца без увагі. Да ліку такіх можна аднесьці і вёску Каменка Буда-Кашалёўскага раёну. Распавядае тамтэйшы жыхар Пётар Баранаў:
(Баранаў: ) “Сьнегу многа дало — ні праехаць, ні прайсьці. Хаця б дарогі пачысьцілі, няма дарог! А нам, старым, што рабіць? Добра было б, каб хоць хлеб вазілі. Хлеба даўно не было”.
Паводле спадара Баранава, у дзень выплаты пэнсіі, калі добрая дарога, у вёску прыяжджае індывідуальны прадпрымальнік, прывозіць прадукты. І тады пэнсіянэры запасаюцца харчам на цэлы месяц.
Абачліва жывуць узімку і пэнсіянэры невялічкай вёскі Іванаўка Чачэрскага раёну.
(Астапенка: ) “Чую, радыё перадае пра вялікі сьнег, дык я адразу чатыры боханы хлеба ўзяла, каб мне адной на тыдзень хапіла. Я ж адна жыву. Сухары яшчэ ёсьць”, — распавяла пра стратэгію выжываньня ўзімку 75-гадовая пэнсіянэрка з Іванаўкі Тацяна Астапенка.
Нядаўна Тацяна Паўлаўна занядужала. У Нісімкавіцкую амбуляторыю, што за 10 кілямэтраў, яе завёз хрэсьнік. Але падчас завеяў ні на прыватны транспарт, ні на хуткую дапамогу спадзявацца не даводзіцца. І тады выручае дзедаўскі транспарт:
(Астапенка: ) “У каго коні, запрагаюць і едуць. На конях!” — кажа пэнсіянэрка Тацяна Астапенка з вёскі Іванаўка Чачэрскага раёну.