Ня менш за 2 тысячы дробных бізнэсоўцаў зь Менску, а таксама іншых гарадоў сёньня апоўдні сабраліся каля дэпартамэнту прадпрымальніцтва Мінэканомікі. Яны настойвалі на сустрэчы з прадстаўнікамі міністэрства. Асноўнае патрабаваньне — адмена ПДВ для індывідуальных прадпрымальнікаў. Кажа барысаўскі актывіст аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Віктар Гарбачоў:
(Гарбачоў: ) “Увядзеньне ПДВ прымушае нас узьняць кошты на прадукты, на прамысловыя тавары. Мы просім народ нас падтрымаць. Мы кажам усяму народу: мы ня хочам уздымаць цэны. Але паварочваемся назад і бачым, што ўлады нам кажуць: не, вы мусіце ўзьняць цэны”.
На думку эканаміста Яраслава Раманчука, які таксама прысутнічаў на мітынгу, дробныя гандляры ня могуць працаваць на тых жа ўмовах максымальнай празрыстасьці, што й фірмы, для якіх кошт расейскіх тавараў мусіць быць зьніжаны на памер ПДВ. Ён назваў індывідуалам ахвярамі існай падатковай сыстэмы.
(Раманчук: ) “Трэба падаткі рабіць такія, якія працуюць рэальна ў канкрэтнай дадзенай сытуацыі. Расейскія рынкі, можа, на 80 адсоткаў шэрыя. І ў гэтай сытуацыі, калі беларускі ўрад патрабуе ад прадпрымальнікаў перайсьці на фармальныя схемы, беларускія прадпрымальнікі рэальна страчваюць магчымасьць пастаўляць тавары па тых жа коштах, што былі раней”.
Беларусы набываюць тавар пераважна на гуртавых рынках Масквы. Расейскія ж гуртавікі не заўсёды дбалі пра тое, каб заплаціць з ПДВ тавараў, прададзеных беларусам, у бюджэт сваёй краіны. Цяпер яны нічога ня хочуць чуць пра зьніжэньне коштаў у зьвязку зь пераходам на новы прынцып спагнаньня падатку, тлумачыць эканаміст.
Прадстаўнікі Мінэканомікі не захацелі сустракацца з прадпрымальнікамі — адпаведны пісьмовы адказ па сваю прапанову зладзіць круглы стол атрымалі гандляры. Тады прадпрымальнікі рушылі да Міністэрства падаткаў і збораў. Яны скіраваліся да ўрадавага будынку на вуліцы Савецкай, 9. Туды да пратэстантаў выйшаў віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў ды выступіў перад натоўпам. Ён заявіў пра немагчымасьць адмены ПДВ для індывідуалаў.
(Кабякоў: ) “Гэта міжнароднае пагадненьне, якое зьяўляецца прыярытэтным у дачыненьні да любога ўнутранага закону. Што вы плаціце ПДВ увазны, што расейскія прадпрымальнікі плацяць. Яны таксама плацяць увазны ПДВ”.
Пасьля выступу віцэ-прэм’ера ў Міністэрства падаткаў і збораў на перамовы запрасілі восем прадстаўнікоў прадпрымальніцкага руху. Перамовы доўжыліся амаль тры гадзіны. У гэты час на прыступках урадавага будынку адбываўся мітынг.
(Выгукі з натоўпу: ) “Далоў ПДВ! Свабоду Шумчанку!”
Бакі дамовіліся пра тое, што будзе створаная працоўная група, якая мусіць вырашыць праблему з ПДВ да 20 лютага. У працоўную групу ўвойдуць прадстаўнікі ўраду і прадпрымальніцкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”.
Гл. таксама Усебеларускі прадпрымальніцкі страйк падтрымалі ва ўсіх гарадох Беларусі Лідэр прадпрымальніцкага руху Анатоль Шумчанка асуджаны на 10 сутак У Берасьці прадпрымальніцкі страйк падтрымалі каля 90% мясцовых гандляроў У Віцебску перад Першамайскім райвыканкамам – каля 1,500 прадпрымальнікаў У Горадні ў акцыі прадпрымальнікаў удзельнічае некалькі тысячаў чалавек У Гомельскай вобласьці агульнанацыянальны папераджальны страйк падтрымалі звыш 10 тысяч дробных прадпрымальнікаў У Магілёве на цэнтральную плошчу выйшлі каля 400 прадпрымальнікаў У Менску ля міністэрства падаткаў і збораў — каля 2,000 чалавек На Меншчыне страйкуе большасьць прадпрымальнікаў вобласьці Прадпрымальнікі Полаччыны выйшлі на гарадзкія пляцы Галоўны лёзунг страйку пінскіх гандляроў – “Мы ня хочам падвышаць цэны”