Лідэр лепельскіх прадпрымальнікаў, сябар Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Алег Тычына быў выкліканы ў гарадзкую пракуратуру, дзе яго папярэдзілі аб адказнасьці за арганізацыю несанкцыянаваных акцыяў.
Паводле словаў спадара Тычыны, пракурор узяў зь яго падпіску пра тое, што прадпрымальнікі пад ягоным кіраўніцтвам ня будуць праводзіць мітынгаў на лепельскім кірмашы.
Мітынгу ў Лепелі сёньня насамрэч не было, бо ён і не плянаваўся, але ўраньні там адбыўся прадпрымальніцкі сход, пасьля якога прадпрымальнікі ня выйшлі на працу.
Такім чынам яны падтрымалі агульнабеларускі страйк у сваім горадзе, а невялікая група тамтэйшых прадпрымальнікаў скіравалася ў Менск, каб далучыцца да акцыі пратэсту ў сталіцы.