Сафія. Моцныя маразы, якія апошнімі днямі спазнала паўдзённа-ўсходняя Эўропа, сталі прычынаю сьмерці людзей. Па тры чалавекі замерзьлі ў Харватыі, Босьніі і Румыніі. У Баўгарыі тэмпэратура апусьцілася да 34 градусаў ніжэй нуля. Шэраг вёсак апынуліся без электрычнасьці, парушаныя рачныя зносіны, бо рэкі замярзаюць. Мэтэаролягі прадказваюць моцныя маразы на Балканах і ў наступныя дні.