Кандаліза Райс заклікае пачаць новы этап у амэрыканска-эўрапейскіх стасунках пасьля чатырох гадоў рознагалосьсяў, зьвязаных з замежнай палітыкай ЗША.
(Райс: ) “Паважанае спадарства, цяпер час беспрэцэдэнтных магчымасьцяў Трансатлянтычнага саюзу. Калі мы зробім імкненьне да свабоды ў глябальным маштабе прынцыпам нашай арганізацыі ў 21 стагодзьдзі, то мы дасягнем глябальнага посьпеху ў справе правасудзьдзя і росквіту, свабоды і міру”.
Тым часам, францускі ўрад неаднаразова абвінавачваў Вашынгтон у аднабаковай замежнай палітыцы і няўвазе да меркаваньняў трансатлянтычных партнэраў. Але паколькі Райс цяпер гаворыць, што Вашынгтон гатовы забыцца на варожасьць апошніх чатырох гадоў, то што маглі б пачаць рабіць абодва бакі?
Дырэктар амэрыканскай філіі Францускага інстытуту міжнародных дачыненьняў Гіём Парманцьё кажа, што францускія ўрадоўцы вітаюць заканчэньне напружаных стасункаў паміж краінамі.
(Парманцьё: ) “Яе цёпла вітаюць, таму што яна – новы твар Дзярждэпартамэнту, яна – лэдзі, яе пасланьне было вельмі адкрытае і цёплае. І ёсьць жаданьне, як францускага, так і амэрыканскага боку пакончыць з варожасьцю. Гэта ня значыць, што мы прыйдзем ва ўсім да згоды, аднак мы бачым з абодвух бакоў, што немагчыма дапусьціць, каб Ірак застаўся ў хаосе, таму што гэта паўплывала б на бясьпеку ўсяго рэгіёну. Такім чынам, відавочна, што ёсьць патрэба ў новым кірунку”.
Аднак як лічыць Гіём Парманцьё, Парыж хоча ведаць, ці сапраўды заявы Райс сьведчаць пра новае партнэрства, альбо гэта ўся тая ж палітыка ЗША, але ў больш спрыяльнай афарбоўцы.
Якім чынам новыя дачыненьні паміж ЗША і Эўропай могуць адбіцца на іх эканамічных стасунках? Многія эўрапейцы адчуваюць, што пэўныя асобы ў Вашынгтоне разглядаюць Эўразьвяз як моцнага глябальнага канкурэнта ЗША. Райс паспрабавала зьмякчыць гэтыя моманты, заявіўшы, што Злучаныя Штаты вітаюць рост адзінства Эўропы, і для ЗША карысна мець больш моцную Эўропу партнэрам ў пабудове больш бясьпечнага і лепшага сьвету.