Цягам апошняга тыдня на допыты ў міліцыю выклікалі актывіста БСДГ Міколу Арцюхова, маладафронтаўцаў Аляксея Шэіна, Паўла Красоўскага, Насту Азарку, Ірыну Пярвойкіну, Артура Фінкевіча, Ігара Каткоўскага і лідэра Партыі свабоды Сяржука Высоцкага. Адметна, што сьледчых цікавіла ня толькі тое, што гэтыя людзі бачылі 18 і 19 кастрычніка ў цэнтры Менску, але і чаму яны належаць да незарэгістраваных моладзевых арганізацыяў, хто іх фінансуе, чым займаюцца іхныя бацькі і г.д. Гаворыць сустаршыня “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч:
(Дашкевіч: ) “Уражаньне — быццам бы складаюць поўнае дасье. Дзе бацькі, сам у якой арганізацыі. Там задаюць пытаньні так, быццам бы людзі ня сьведкі, а падазраваныя. Напрыклад: “Калі вы пайшлі на праспэкт і парушалі закон, чаму вы не прадухілілі гэта?” Цікавяцца ня толькі падзеямі 18 і 19 кастрычніка, а і самімі дэмакратычнымі структурамі”.
Зьміцер Дашкевіч перакананы, што такім чынам улады хочуць запалохаць моладзевых актывістаў — каб тыя ня бралі ўдзелу ў вулічных акцыях апазыцыі 2005 і 2006 году.
(Дашкевіч: ) “Улады баяцца паўтарэньня памаранчавай рэвалюцыі ў Беларусі. І для іх вельмі добра трымаць пра запас крымінальную справу на самых актыўных вулічных удзельнікаў. Бо відавочна, што сытуацыю ў нашай краіне зьменіць толькі вулічны супраціў. І, на жаль, ён будзе не такі лёгкі, як ва Ўкраіне. Ён будзе больш цяжкі й патрабуе ад нас больш ахвярнасьці й адданасьці”.
Нягледзячы на ціск, актывісты “Маладога фронту” зьбіраюцца сёлета вясной ладзіць вулічныя акцыя пратэсту 14 лютага, 15 і 25 сакавіка і 2 красавіка.