Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя перастала называць Паўночную "галоўным ворагам"


СЭУЛ. Новы дакумэнт, які датычыць бясьпекі Паўднёвай Карэі, быў абнародваны сёньня. Паўночная Карэя ў ім больш не называецца “галоўным ворагам” Поўдня. Гэтае вызначэньне заменена іншым. Цяпер Паўночная Карэя называецца “прамой ваеннай пагрозай”. У дакумэнце гаворыцца, што калі на карэйскім паўвостраве зноўку ўзьнікне вайна, ЗША дашлюць у Паўднёвую Карэю сотні тысяч вайскоўцаў. Пасьля таго, як гэты дакумэнт быў апублікаваны, радыё Паўночнай Карэі працытавала камуністычнага функцыянэра, які сказаў, што калі распачнецца, вайна, паўночныя войскі ператвораць амэрыканскія ваенныя базы на Поўдні у “мора агню”.
XS
SM
MD
LG