4 лютага ў розныя гады нарадзіліся францускі пісьменьнік Франсуа Рабле, беларускі магнат і асьветнік Мікалай Радзівіл Чорны, а таксама славуты змагар за незалежнасьць Рэчы Паспалітай і ЗША Тадэвуш Касьцюшка. Ён прыйшоў на сьвет у фальварку Мерачоўшчына пад Івацэвічамі.
4 лютага 1808 году, акурат калі Касьцюшка дажываў свае гады ў Швэйцарыі, у фальварку Панюшкавічы пад Бабруйскам нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі пісьменьнік, творы якога ўсе ведаюць са школьнай праграмы. Дунін-Марцінкевіч – першы прафэсійны пісьменьнік, які пісаў па-беларуску.
4 лютага 1929 году нарадзіўся беларускі мастак Лявон Баразна. Ён першы стаў складаць альбомы з выявамі беларускага народнага адзеньня і арнамэнтаў, дасьледаваў гравюры Францішка Скарыны. Баразну забілі пры нявысьветленых абставінах у 1972-м годзе. Афіцыйная вэрсія – хуліганы, іншыя кажуць, што гэта была акцыя КГБ.
4 лютага 1931 году скончыў жыцьцё самагубствам Усевалад Ігнатоўскі, беларускі гісторык; акадэмік, якога літаральна зацкавалі ў бальшавіцкім друку, называючы лідэрам нацдэмаўскай контррэвалюцыі і кулацкім агентам, і зацягалі на допыты ў ГПУ.
Цяпер – пра каляндар заўтрашняе суботы.
5 лютага ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Агата. У гэты дзень сьвяцілі соль і хлеб. Казалі: “Хлеб сьвятой Агаты ня пусьціць бяды да хаты”, а таксама: “Соль сьвятой Агаты бароніць ад агню хаты”.
Зімовым днём 5 лютага 1413 году ў Віцебск прыяжджае Геранім Праскі, паплечнік Яна Гуса. Гісторыкі кажуць, што Геранім прапагандаваў на беларускіх землях гусіцкае вучэньне, вандраваў па гарадах і прамаўляў казані. У эпоху Сярэднявечча многія нашы продкі адпраўляліся ваяваць на баку гусітаў у Чэхію, адстойвалі чужую радзіму і мову з думкай пра сваю. Многія з тых бітваў не вярнуліся.
5 лютага 1923 году ў Віцебску нарадзіўся Леанід Шчамялёў, адзін з найбуйнейшых беларускіх жывапісцаў сучаснасьці, народны мастак Беларусі. У яго ёсьць хрэстаматыйныя карціны на гістарычныя сюжэты: “Кастусь Каліноўскі”, “Вяртаньне Міколы Гусоўскага”, “Паўстаньне ў Вільні 1794 г.”