Праект бюджэту так званай Саюзнай дзяржавы павінен быў паступіць ў саюзны парлямэнт да 1 лютага. Пра гэта дамовіліся сьпікер Дзярждумы Расеі Барыс Грызлоў і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў. І меркавалася, што 21-22 лютага ў Маскве бюджэт будзе прыняты. Цяпер сэсія Парлямэнцкага сходу Саюзнай дзяржавы пад пагрозай зрыву.
Вось што патлумачыў супрацоўнік прадстаўніцтва Парлямэнцкага Сходу Саюзнай дзяржавы ў Менску Аляксандар Шышкоў:
(Шышкоў: ) “Наконт праекту магу дакласьці, што на сёньня праект бюджэту знаходзіцца на стале ў спадара Барадзіна. І калі ён спадобіцца адправіць гэтыя лісты, я ня ведаю”.
(Карэспандэнтка: ) “Такім чынам, выглядае, што бюджэт падрыхтаваны, і больш-менш усе дакумэнты падрыхтаваная?”
(Шышкоў: ) “Так-так. Яны падрыхтаваныя, і нават мы мелі падставу для таго, каб разьлічваць менавіта на гэтыя тэрміны. Але па невядомых нам прычынах гэты праект затрымалі”.
Учора ў Менску праходзіла першая нарада сябраў беларускай дэпутацыі новага скліканьня ў Парлямэнцкім Сходзе Саюзу Беларусі і Расеі. Новыя дэпутаты знаёміліся са структурай, рэглямэнтам, спэцыфікай працы Парлямэнцкага сходу. Выступаў міністар фінансаў Беларусі Мікалай Корбут з папярэдняй справаздачай аб выкананьні бюджэту мінулага году і праекце бюджэту на 2005 год. Дарэчы, леташні бюджэт быў зацьверджаны толькі ў жніўні, а падпісаны наагул у кастрычніку. Цяпер зноў вось марудзяць. Чаму гэта стала сыстэмай, я высьвятляла ў былога сябра Парлямэнцкага сходу Саюзнай дзяржавы Натальлі Машэравай.
(Карэспандэнтка: ) “У прынцыпе, усе бюджэты прымаюцца да пачатку году. Чаму з Парлямэнцкім сходам заўсёды гэта адбываецца пазьней?”
(Машэрава: ) “Вельмі цяжка гэтыя бюджэты праходзяць ў мінфінах, узгадненьне вельмі складанае, таму што шмат пытаньняў.Саюзнай маёмасьці няма, праграмы для рэалізацыі дастаткова складаныя. Два нацыянальных мінфіны”.
(Карэспандэнтка: ) “Але, здавалася б, не такія гэта вялікія грошы. Там жа парадак – 80 мільёнаў даляраў...”
(Машэрава: ) “Гэта ў параўнаньні зь нечым. Усё ўскладнілі. У нас раней было прасьцей, а цяпер ускладнілі гэта пытаньне. Паператворчасьць проста велічэзная”.
Пры падрыхтоўцы гэтага матэрыялу я зьвязвалася і з былымі дэпутатамі Парлямэнцкага Сходу, і зь дзеючымі, і зь людзьмі, так бы мовіць нэўтральнымі, аналітыкамі. І ўсе яны ў рознай форме, рознымі словамі – адны рэзка і адназначна, другія нават алегарычна – выказвалі меркаваньне, што справа тут у іншым. Сама Саюзная дзяржава – гэта ўтварэньне даволі аморфнае, якое ня мае ні сур’ёзнага статусу, ні палітычнай мэтазгоднасьці.
Эканаміст, прэзыдэнт навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук выказаўся даволі трапна, што зараз ніхто ня ведае, што рабіць з Саюзнай дзяржавай: і згубіць шкада, і рэанімаваць ніхто не зьбіраецца.А што да бюджэту, вось меркаваньне Яраслава Раманчука:
(Раманчук: ) “Бюджэт так званай дзяржавы – гэта проста кош, зь якога бяруць грошы некаторыя бюракраты, некаторыя бізнэсоўцы, але толку для краінаў Расеі і Беларусі з гэтага няма. Паколькі паміж лідэрамі нашых краінаў існуюць канфлікты інтарэсаў і падыходаў да таго, як разьвіваць стасункі паміж нашымі краінамі, то ўсе гэтыя саюзныя ініцыятывы буксуюць. У мінулым годзе быў аўдыт таго, як выконваецца бюджэт Саюзнай дзяржавы. 30-40% сродкаў былі інвэставаныя не туды, куды зацьвердзілі парлямэнтары гэтыя сродкі. І калі нават ён і будзе зацьверджаны, то ніякага станоўчага ўплыву на разьвіцьцё ўзаемаадносінаў паміж Беларусьсю і Расеяй ён мець ня будзе”.
Натальля Машэрава таксама лічыць, што прычыны прамаруджваньня прыняцьця бюджэту, фінансаваньня саюзных праграм ня столькі эканамічныя, колькі палітычныя.
(Машэрава: ) “Няма дастатковай зацікаўленасьці ні Расеі, ні Беларусі ў рэалізацыі гэтых праграм. А гэта ўжо, напэўна, вызначаецца палітычнай мэтазгоднасьцю. Адсутнічае палітычная мэтазгоднасьць у рэалізацыі эканамічных праектаў”.
Бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2004 год складаў прыкладна 80 мільёнаў даляраў. Мяркуецца, што на 2005 год ён будзе крыху павялічаны, але вельмі нязначна, як сказаў мне супрацоўнік прадстаўніцтва Парлямэнцкага Сходу Саюзнай дзяржавы ў Менску Аляксандар Шышкоў. Але тое, што бюджэт дагэтуль не прыняты, зусім не азначае, што усё замарожана.
(Шышкоў: ) “Тыя праграмы, якія не завершаны, яны фінансуюцца і сёньня. Нават калі не зацьверджаны бюджэт, грошы паступаюць, але ў памерах месячнай патрэбы. А калі зацьвярджаецца бюджэт, гэтыя памеры могуць узрасьці ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі выканаўцаў”.
Дарэчы, у прэсавай службе Парлямэнцкага сходу пацьвердзілі, што – цытую: “бюджэт пакуль дзесьці ходзіць па кабінэтах Пастаяннага камітэту, і пра тэрміны яго паступленьня ў саюзны парлямэнт нічога не вядома”.