(Вячаслаў Ракіцкі: ) “Здавалася б, мы толькі пачалі адвыкаць ад стракатага шаленства пераднавагодніх сувэнірных крамаў, як ізноў наўкола замільгацелі каляровыя пеўні. Ізноў наступае Новы год, на гэты раз паводле кітайскага календару, і трапляем мы пад уладу пеўня. Пасьля ўсіх тыграў, малпаў, зьмеяў нарэшце апекавацца намі наважваецца істота ня толькі ўсходняя ці паўдзённая, але самая што ні на ёсьць родная і знаёмая — певень. Бальшыня з нас да ўсходніх гараскопаў ды календароў ставіцца досыць скептычна, але гэтае нашэсьце пеўняў, што літаральна захапілі прастору ад падземных пераходаў да інтэрнэт-сайтаў, думку кіруе чамусьці ў звычайную беларускую вёсачку. На сялянскі падворак, дзе гаспадарыць усё той жа певень”.
(Тацяна Валодзіна: ) “Певень — свойская птушка, адна з самых знакавых сымбалічных істотаў у беларускай і наагул усясьветнай міталёгіі. Певень — сымбаль сонца, жыцьцёвай сілы, урадлівасьці, захавальнік хатняга агменю і дабрабыту. Певень, як і сонца, “адлiчвае час” на пераломе ночы i дня, вяшчуе i вiтае ўсход сонца і таму ўяўляецца вестуном сьвятла. Як верылі нашыя продкі, певень ня проста падобны да сонца, ён сам — зямны вобраз, трансфармацыя нябеснага агню, сонца, таму зь пеўнем зьвязваецца сымболiка ўваскрэсеньня зь мёртвых, сымболiка вечнага аднаўленьня жыцьця”.
(Ракіцкі: ) “Але найперш каму мы абавязаныя зьяўленьнем такой выбітнай птушкі, ці не самому Богу?”
(Валодзіна: ) “У беларускай легендзе певень быў створаны анёлам, якi паспрачаўся з д’яблам, чыя птушка будзе прыгажэйшай:
“Пеўня зьляпіў анёл, а чорт — паўліна. Калі птушкі былі гатовыя ды пастаўленыя побач, то сапраўды, чортаў птах аказаўся больш прыгожы. Чорт пачаў хваліцца і хацеў сказаць: “Куды табе раўнацца са мною!” Але толькі чорт сказаў “ку-ды”, анёл крануў свайго пеўня і — той засьпяваў. Чорт імкліва кінуўся прэч, пакінуўшы анёлу паўліна, які дагэтуль крычыць сваё “ку-ды”...
(Ракіцкі: ) “Усе мы неаднаразова чулі пеўня і дзівіліся таму ўнутранаму будзільніку, што прымушае пеўняў строга адлічваць начны час. Гэты рытм, запраграмаваны прыродаю і самім Богам, натуральна, спрабавалі тлумачыць. Што ж бачылі ў пеўневых начных сьпевах нашыя папярэднікі?”
(Валодзіна: ) “Успрыманьне сьпева пеўня як сыгналю наступленьня новага дня, сонца i адпаведна канца ночы пашырылася да разуменьня яго як распуджваньня нячыстай сiлы, як сыгналю пра канец яе “дзеяздольнасьцi”. Як у загадцы: “Два разы радзіўся, ні разу не хрысьціўся, а чорт яго баіцца”. Толькi да гэтага сьпеву “ажывалi”, вандравалi па паселiшчах нябожчыкi-вупыры, набывала чалавечы выгляд нежыць i актывiзавалiся зь яе дапамогаю чараўнiцы. Месца, дзе ўжо не чуваць пеўневых сьпеваў, адыходзiла да чужой i варожай прасторы. У замове: “Ідзі, пуд, на мхі, на балоты, на ніцыя лозы, дзе сабачы брэх ня ходзіць, петухоў голас не даходзіць”.
(Ракіцкі: ) “Ці не гітом сёлетніх навагодніх тостаў-пажаданьняў стала трохі дзіўнаватае: “Каб зьнёс табе чорны певень яйка”. Але, як вядома, пеўні не нясуцца...”
(Валодзіна: ) “Гэта каму вядома? Матэрыялістам 20 ці ўжо 21 стагодзьдзя. Продкі ж нашыя верылі, што чорны і абавязкова сямігадовы певень зьнясе адно-адзінае яечка, і не прастое...
Казалі нашы бабы, што нада карміць чорнага петуха, сем гадоў карміць, а тады чакаць — зьнясе ён маленькае яечка. А цьвёрдае такое! Тое яйцо загарнуць у трапачку беленькую і насіць пад пахай дзевяць дзён. Ня мыцца, не часацца, Богу не маліцца, ды каб і маўчаць. Вылупіцца тады з таго яйца маленькі зьмейчык, і ня просты, а той, што стане насіць гаспадару багацьце. Як белы ляціць, то малако нясе, а як жар гарыць, то грошы, золата, а цьмяны, то зерне...
(Ракіцкі: ) “Атрымліваем, у таты-пеўня нараджаецца сын-зьмей. Ці апраўдвае такую фантастыку ўласна міталёгія?”
(Валодзіна: ) “Асацыяцыі пеўня са зьмеем даволі ўстойлівыя, на Палесьсі фіксуецца і адваротны сюжэт, калі жанчына-чараўніца нараджае ад зьмея сына. Хлопчык зьнікае, але пачуўшы аб хуткай сьмерці маці, зьяўляецца і сядзіць на яе скрынi пеўнем, як куча агню. У паданьнях забiтага зьмея змаглi засыпаць толькi той зямлёй, якую вазiлi на пеўнях. У Лепельскiм раёне я сама запісвала павер’е, што прыпынiць “хаджэньне” нябожчыка можна было, калі адвязеш на яго магiлу на чорным пеўні ў лапцi зямлi з падпечка. У вёсцы Віркава Чашніцкага раёну да нядаўняга часу Зьмееву каменю ахвяравалі курэй”.
(Ракіцкі: ) “І ўсё ж, певень разганяе нячыстую сілу. І ў той жа час злучаецца з дэманам-зьмеем. Трохі супярэчліва...”
(Валодзіна: ) “Але вытлумачальна ў кантэксьце народнага сьветагляду: певень актыўны на мяжы часу, калі яшчэ ў поўнай моцы нячыстыя сілы. Гэта паказвае на повязь яго як з гэтай часткай сьвету, так i з адваротнай. Падобна да сонца, што начуе ў засьветах, певень судачыняецца i з “той”, замагiльнай прасторай. Певень цесна зьвязаны з культам хатняга духу i адпаведна з культам продкаў”.
(Ракіцкі: ) “Да гэтага часу жывы звычай у новую хату першым запускаць пеўня альбо ката. Чым кіруюцца ў гэтых выпадках, каго бачаць у пеўні?”
(Валодзіна: ) “Найперш, па яго паводзінах меркавалі пра будучае жыцьцё ў хаце: калі засьпявае, значыць, у новай хаце зажывецца весела. Разам з тым жывёла, што першай “засяліла” хату, успрымалася як своеасаблівы дублёр чалавека, бо верылі, што новая будыніна абавязкова чакае ахвяру. У асобных раёнах Гомельшчыны пеўня замуроўвалі ў фундамэнт, у Калінкавіцкім раёне, папярэдне абнёсшы пеўня разам з чорным катом вакол ножкі стала пасярод двара, пакідалі ў двары, а ката пускалі ў хату”.
(Ракіцкі: ) “Атрымліваецца, певень, сярод іншага, яшчэ і ахвярная птушка. Хто, які дух, чакаў такой незвычайнай жывой ахвяры?”
(Валодзіна: ) “У ахвяру звычайна прыносілі чорнага пеўня (кідалі ў агонь, у ваду, закопвалі ў зямлю). У Барысаўскім павеце ў час эпідэміяў пеўня жывым закопвалі на ростанях; у Смаленскай губэрні перад абворваньнем вёскі пеўня спальвалі. На Віцебшчыне ахвяраваньні пеўня адбываліся ў Юр’еў дзень. Спачатку яго абносілі вакол каня, потым рэзалі на стайні і крывёй абмазвалі дзьверы, затым сьпявалі песьні пра рэзаньне пеўня, каб лепшы быў ураджай. Распаўсюджаныя павер’і аб ахвяраваньні пеўня камяню і вадзяніку”.
(Ракіцкі: ) “Сёньня такая багатая пеўневай сымболікай пэрыёдыка трохі сарамліва, але адкрыта зьвяртае ўвагу на бясспрэчны факт гэтак званай палігамнасьці пеўня. Можна прачытаць нават пра пеўня як апраўданьне прыроджанай “гарэмнасьці” мужчыны. А народная творчасьць? Якім паўстае певень, так бы мовіць, у сямейным жыцьці?”
(Валодзіна: ) “Певень — пачынальнiк дня i жыцьця — успрымаўся як сымбаль урадлiвасьцi перадусiм у вытворчым, сэксуальным аспэкце. Найменьне мужчынскага палавога органу — пеўнік — выступае ці не найбольш пашыраным і мяккім у беларускім фальклёры. У асобных славянскіх мовах слова “кур” (а гэта першапачатковае найменьне пеўня) — першае і абсалютна нэўтральнае абазначэньне гэтай часткі цела. Хаця, як сьцьвярджаюць дасьледнікі, такога органу сапраўдны певень і ня мае. А вось як падаецца такая сымболіка ў дасьціпна заўважанай Рыгорам Барадуліным вясковай гісторыі:
“Хварэў дзед. Захацеў скароміны. Зарэзала жонка пеўня і паставіла ў печку варыць. Памёр, так і не паспытаўшы пявучага мяса. Стаіць кацёл за заслонкай. Плача баба нарасьпеў: — А мой дзядулечка, а ты ж памёр, а твой пеўнік стаіць...”
Сымбалiчным замяшчэньнем хлопца-жанiха выступае певень у дзявочых варожбах: яго прыносiлi ў хату i назiралi за паводзiнамi перад люстрам, вадой, зернем, мяркуючы пра будучага мужа, насыпалi кучкi зерня i сачылi — чыю першую пачне дзяўбаць, тая і замуж пойдзе першая”.
(Ракіцкі: ) “Часьцей за ўсё мы казалі пра чорнага пеўня. Наколькі важным у народнай традыцыі ёсьць колер гэтай птушкі?”
(Валодзіна: ) “Сэміятычны статус пеўня фактычна вызначаецца яго колерам, які звычайна прэзэнтуе клясычную трыяду: белы — чырвоны — чорны. Чырвоны певень звычайна зьвязваецца з сонцам, агнём, адсюль і яго сувязь з пажарамі (згадаем выслоўе “пусьціць чырвонага пеўня”), а чорны — з падземным сьветам”.
(Ракіцкі: ) “Для многіх з нас певень — звыклы насельнік сялянскіх падворкаў, а часам і сямейная гордасьць. Ці не маглі б вы прыгадаць што з парадаў, як займець выбітнага пеўня?”
(Валодзіна: ) “Так, у “заводнікі” раілі браць таго пеўня, які засьпяваў на трэці-чацьверты дзень пасьля таго, як выйшаў зь яйка. “Блудлівага” пеўня, які ходзіць да чужых курэй, трэба было абавязкова збыць камусьці, іначай і кураняты будуць такія ж блудлівыя. Есьці такога пеўня нельга, бо блудлівасьць перадасца дзецям”.
(Ракіцкі: ) “А мы, згодна з народнай традыцыяй, пажадаем нашым слухачам, каб вашыя пеўні вас не дзяўбалі, па чужых дварах не хадзілі, а зьнёс вам чорны певень чароўнае яйка!”