Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна расчараваная прапановамі Эўразьвязу


КІЕЎ. Міністэрства замежных справаў Украіны выказала расчараваньне новымі прапановамі Эўразьвязу што да супрацоўніцтва з Украінаю. Кіраўнік прэсавай службы МЗС Украіны Маркіян Лубкіўскі падкрэсьліў сёньня, што неардынарная палітычная сытуацыя ва Ўкраіне вымагае неардынарных дзеяньняў з боку Эўразьвязу. Раней Эўрапейскі Зьвяз пагадзіўся падтрымаць уваход Украіны ў Міжнародную арганізацыю гандлю. Апрача гэтага, Эўразьвяз прапануе Ўкраіне доступ на рынак сталі й тэкстыльных тавараў, а таксама перамовы адносна пагадненьня аб свабодным гандлі. З прапановаю пачаць перамовы пра магчымае сяброўства Ўкраіны ў Эўразьвязе яго прадстаўнікі пакуль што не выступаюць.
XS
SM
MD
LG