Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славенія ратыфікавала эўрапейскую Канстытуцыю


ЛЮБЛЯНА. Парлямэнт Славеніі сёньня пераважнай большасьцю галасоў ратыфікаваў Канстытуцыю Эўрапейскага Зьвязу. Зь 90 дэпутатаў “за” прагаласавалі 79. Славенія — трэцяя з 25 краінаў Эўразьвязу, якая ратыфікавала эўрапейскую Канстытуцыю. Раней гэта зрабілі Літва і Вугоршчына. Прынамсі 9 краінаў плянуюць правесьці ў гэтым пытаньні рэфэрэндум.
XS
SM
MD
LG