Палітыкам году Аляксандра Квасьнеўскага палякі абіраюць ад 1996 году. Увогуле, за ўсе амаль 10 гадоў знаходжаньня спадара Квасьнеўскага на пасадзе прэзыдэнта, не здарылася, каб колькасьць грамадзянаў, якія яму давяраюць апусьцілася ніжэй за 50%.
Цікава, што трэцяе мейсца пасьля вядомага апазыцыйнага лідэра Яна Ракіты ў катэгорыі “Палітык году ў Польшчы” атрымаў палітык-папуліст Анджэй Лепэр, якога яшчэ завуць польскім Лукашэнкам.
Што да палітыка году ў сьвеце, то ў гэтай катэгорыі трэці раз запар выйграў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, на другім месцы – новаабраны прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка, а на трэцім генэральны сакратар ААН Кофі Анан.