Палестынскі лідэр Махмуд Аббас заявіў прэзыдэнту Пуціну ў Маскве, што існуе існуе гістарычны шанец на мір з Ізраілем. Ён дадаў, што ва ўсталяваньні міру на Блізкім Усходзе надзвычай важная роля належыць Расеі. Побач з ААН, Эўразьвязам і ЗША Расея зьяўляецца пасярэднікам у мірным пляне званым “ дарожнай мапай”. Пуцін са свайго боку выказаў спадзяваньне, што Аббас прадпрыйме крокі, якія прывядуць да паляпшэньня адносінаў з Ізраілем і падвышэньня ўзроўню жыцьця палестынцаў. Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква будзе актыўна падтрымліваць Аббаса і разьвіваць адносіны з палестынцамі. Прадстаўнк расейскага МЗС-у станоўча выказаўся аб высілках Аббаса накіраваных на рэформу сілаў бясьпекі і спыненьне дзейнасьці паўстанцаў.