У парным разрадзе маладая беларуская тэнісістка гуляла з новазэландкай харвацкага паходжаньня Марынай Эракавіч. У фінале яны ўпэўнена перамаглі супраць пары Нікола Франкова (Чэхія) і Агнэс Савай (Вугоршчына), зь лікам 6:2, 6:0.
У адзіночным разрадзе Вікторыя Азарэнка паказала папросту выдатны вынік - за ўвесь турнір не прайграла ніводнага сэту. У чвэрць фінале яна перамагла сваю ж партнэрку ў пары Марыну Эракавіч зь лікам 6:1, 6:3. Потым, у паўфінале яна выйграла ў канадыйскай юніёркі Аляксандры Возьняк 6:0, 6:4. І, нарэшце, у фінале атрымала ўпэўненую перамогу над вугоркай Агнэс Савай зь лікам 6:2, 6:2.