Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька патлумачыў неабходнасьць выезду за межы Беларусі наступным чынам:
(Лябедзька: ) “З засмучэньнем канстатую, што Беларусь стала той краінай, у якой нават некалькім дзесяткам чалавек цяжка сабрацца фізычна. Ну, што ж! Няма безвыходных сытуацый, і мы мусім праводзіць працоўныя нарады і канфэрэнцыі за межамі Беларусі. Былі Ўкраіна, Літва, і вось зараз у Вільні”.
Галоўнай тэмай нарады стала абмеркаваньне супольных дзеяньняў дэмакратычных сілаў і канцэпцыі выхаду на адзінага кандыдата. Гэтая працэдура, праўдападобна, складзецца з трох этапаў. Першы – вылучэньне кандыдатаў на прэзыдэнта партыямі і рэгіянальнымі структурамі дэмсілаў. Ён скончыцца ўжо ў лютым. Другі этап – інфармацыйная кампанія з сакавіка да траўня. І апошні – абраньне адзінага кандыдата на Кангрэсе дэмакратычных сілаў, які, хутчэй за ўсё, пройдзе роўна праз чатыры месяцы ў Кіеве.
Менавіта тут плянуюць 29 траўня назваць імя адзінага кандыдата. Калі ўлады пойдуць на правядзеньне датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў, то сярод удзельнікаў віленскай сустрэчы ёсьць згода спрасьціць і паскорыць працэдуру вылучэньня свайго прэтэндэнта на пасаду кіраўніка беларускай дзяржавы.
Анатоль Лябедзька лічыць кансультацыі, што завяршыліся сёньня ў Вільні, станоўчымі:
(Лябедзька: ) “Сустрэча дапамагла і зразумець лепш адзін аднаго, і мы максымальна зблізілі свае пазыцыі. Засталося толькі рэалізоўваць тое, што абгаворана. Радыкальных прапаноў зроблена ня было. Ёсьць агульная воля рыхтаваць агульную кампанію з адзіным кандыдатам на прэзыдэнта. Пакуль гэта пазытыў”.