ЕРУСАЛІМ. Ізраіль скарачае вайсковыя апэрацыі ў паласе Газы й на Заходнім беразе Ярдану – пасьля таго як на гэтых тэрыторыях былі разьмешчаныя палестынскія сілы бясьпекі. Кіраўніцтва Палестынскай аўтаноміі ўвяло тым часам забарону на нашэньне зброі цывільнымі грамадзянамі. Мэта гэтай забароны – прадухіліць напады на ізраільцаў. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон заявіў, што дзякуючы намаганьням палестынскага лідэра Махмуда Абаса зьявіліся ўмовы “для гістарычнага прарыву” ў дыялёгу з палестынцамі.