Як вынікала з парадку дня паседжаньня, банкіры Беларусі і Расеі на чале з кіраўнікамі цэнтральных банкаў гэтых краінаў Пятром Пракаповічам і Сяргеем Ігнацьевым плянавалі абмеркаваць справы міжбанкаўскага супрацоўніцтва, а таксама зьвярнуцца да разгляду пытаньня ўвядзеньня расейскага рубля на тэрыторыі Беларусі. Усе спробы атрымаць хоць якую інфармацыю на працягу дня аб ходзе перамоваў ва ўпраўленьні Нацыянальнага банку па Гарадзенскай вобласьці засталіся беспасьпяховымі.
Чыноўнікі спасылаліся на тое, што гэта знаходзіцца ня ў іх кампэтэнцыі. Адзінае, аб чым мне паведамілі, што перамовы адбываюцца ня ў Горадні, а за 25 кілямэтраў, у аздараўленчым цэнтры “Азёрны” Нацыянальнага банку Беларусі. Дарэчы, гэта адзін з самых сучасных аздараўленчых цэнтраў у краіне. Яго будаўніцтва дагэтуль ня скончана. Месьціцца ён у прыгожым сасновым лесе, Гарадзенскай пушчы, месцы, дзе заўсёды любілі паляваць князі Вялікага Княства Літоўскага і каралі Рэчы Паспалітай. Сучасныя будынкі сярод высокіх соснаў, на беразе Белага возера, аквапарк, найноўшае мэдыцынскае абсталяваньне, тэнісныя корты, спартовая пляцоўка. Тэрыторыя агароджана высокім мэталічным плотам і ахоўваецца міліцыянтамі.
Пра тое, што вырашылі банкіры ў Гарадзенскай пушчы, хутчэй за ўсё стане вядома толькі ў панядзелак.