Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвет успамінае ахвяраў Галакосту


ПАРЫЖ, БЭРЛІН. У францускай сталіцы адкрыты мэмарыял ахвярам Галакосту – мур, у якім выбітыя імёны 76 тысяч габраяў, вывезеных з Францыі ў нацысцкія лягеры сьмерці. Мэмарыяльны камень у памяць пра ахвяраў Галакосту ўрачыста адкрыты сёньня й пры сядзібе Рады Эўропы ў Страсбуры. Урачыстая цырымонія ў сувязі з 60-годзьдзем вызваленьня нацысцкага лягеру сьмерці Асьвенцім адбылася таксама ў Бэрліне. Выступаючы на ёй, канцлер Нямеччыны Гергард Шрэдэр падкрэсьліў, што барацьба з антысэмітызмам па-ранейшаму застаецца абавязкам для ўсяго нямецкага грамадзтва.
XS
SM
MD
LG