ПАРЫЖ. Летась у сьвеце пры выкананьні прафэсійных абавязкаў быў забіты 71 журналіст, – пра гэта паінфармавала разьмешчаная ў Парыжы “Ўсясьветная асацыяцыя газэт”. У справаздачы асацыяцыі Ірак названы “самым небясьпечным для журналістаў месцам у сьвеце” – там за год страцілі жыцьцё 23 журналісты.