Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Хімічнага Алі" будуць судзіць у горадзе, жыхароў якога ён некалі атруціў газамі


БАГДАД. Намесьнік ірацкага прэм’ера Бархам Саліх наведаў горад Халабжу, дзе гэтак званы “хімічны Алі” ужыў некалі хімічныя сродкі супраць мірных жыхароў падчас кіраваньня Садама Хусэйна. У гэтым паўночнаірацкім горадзе тады загінулі прыблізна 5 тысяч чалавек. Рэжым Хусэйна хацеў такім чынам задушыць паўстаньне курдаў. Намесьнік прэм’ера сказаў, што суд над “хімічным Алі” адбудзецца менавіта ў гэтым горадзе, каб на працэсу прысутнічалі сваякі тых, хто быў атручаны баявымі газамі.
XS
SM
MD
LG