Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве міліцыянтаў арыштоўваць за гандаль наркотыкамі


МАСКВА. Генэральны пракурор Расеі Уладзімір Усьцінаў сёньня зазначыў, што шмат якія міліцыянты карумпаваны альбо ўцягнуты ў крымінальную дзейнасьць. Зьвяртаючыся да ўдзельнікаў калегіі пракуратуры Усьцінаў сказаў, што ўлады ня будуць ведаць, як змагацца з гэтай хваробай, калі ня будуць знаць яе маштабы. Паводле агэнцтва Ітар-ТАСС, летась былі арыштаваны больш за 100 міліцыянтаў, абвінавачаных у гандлі наркотыкамі. Больш за палову зь іх—у Маскве.
XS
SM
MD
LG