Адзін з тых, хто меркаваў адпачыць на Мальдыўскіх выспах, менскі прадпрымальнік Георгі Астравух. Скардзіцца, што заплаціў адной менскай фірме, якая ня хоча вяртаць грошай на той падставе, што яны пералічаныя за нібыта “аказаныя паслугі” ў Маскву.
(Астравух: ) “Гэта зусім ня дробная сума для сярэдняга беларуса. Аддаў грошы, а тут такія справы — землятрус, хваля. Хто туды паедзе? А мне адказваюць — аддалі грошы ў Маскву. Каго гэта хвалюе, калі я даваў грошы вам? Ёсьць законы аб спажыўцах, аб таварах, паслугах… Дык што, урэшце, трэба туды, у Расею, ехаць? У суд падаваць? Але ж гэта такая бадзяга, гэта расьцягнуць мінімум на паўгоду. Прымаюць грошы, канечне, усе. А вось як іх вяртаць?.. З адпачынкам, у які я быццам пайшоў, таксама поўнае непаразуменьне. Гэта ўсё страты. Але ня хочуць аддаваць грошай, і ўсё. А што Масква? Я ведаю, як у Маскве людзям заробкі плацяць — праз паўгоду. У такім разе — калі мне грошы вернуць?”
Міністар спорту і турызму Юры Сівакоў зьвярнуўся ў Фэдэральнае агенцтва турызму Расеі з просьбай паспрыяць у вяртаньні сродкаў беларускім турыстам. Юры Сівакоў вымушаны канстатаваць, што практычна ўсе беларускія турфірмы працуюць з маскоўскімі агенцтвамі. Аднак расейцы пакуль не сьпяшаюцца вяртаць грошы турыстам, якія пасьля цунамі адмовіліся ад адпачынку ў краінах Паўдзённа-Ўсходняй Азіі. Перадусім, спасылаюцца на форс-мажорныя абставіны — маўляў, ад фірмы ў дадзеным выпадку нічога не залежала: вінаватая прыродная анамалія. Па-другое, дамовы паміж пасярэднікамі ў асобе беларускіх турфірмаў і маскоўскімі агенцтвамі афармляюцца паўпадпольна, без указаньня нават канкрэтнага кошту пуцёўкі. Пакуль што толькі асобныя турапэратары выказалі намер вярнуць кліентам палову ад сумы; астатняе (спадзяюцца ў Маскве) кампэнсуе дзяржава. Ці захоча Дзяржаўная дума ўключыць у гэты сьпіс і беларусаў, застаецца пытаньнем.
Яшчэ адзін пацярпелы беларускі турыст — менскі мадэльер Саша Варламаў. Ён прыляцеў на тайляндзкую выспу Пхукет неўзабаве пасьля таго, як цунамі зьнішчыў цэлыя акіянскія ўзьбярэжжы. Але кажа, што ў сэнсе выплаты грошай у яго праблемаў ня так шмат — фінансавым бокам займаюцца маскоўскія сябры. Менавіта яны і абабіваюць парогі тамтэйшых турфірмаў.
(Варламаў: ) “У Маскве цяпер увогуле шалёныя чэргі — а куды людзям падзецца? Я мяркую, што турфірмы рана ці позна грошы вяртаць пачнуць, бо яны ня мелі рацыі, калі адпраўлялі людзей ва ўжо разбураны рэгіён. Праўда, у мяне сытуацыя крыху іншая. Я сам грошай ня траціў, гэта быў падарунак сяброў, якія скінуліся і набылі мне паездку ў Тайлянд. Таму цяпер яны самі займаюцца выбіваньнем грошай. Я толькі падаў дакумэнты, што не карыстаўся ўсім тым, што было прапанавана, бо ня мог гэтым карыстацца ў прынцыпе”.