Тры судовыя пасяджэньні папярэднічалі цяперашняй пастанове судзьдзі Парэмскага ў дачыненьні да карэспандэнткі газэты “Народная воля” Ірыны Макавецкай. Падчас сёньняшняга, апошняга разьбіраньня журналістка двойчы заяўляла пра недавер судзьдзі. Адзін раз з прычыны адхіленьня хадайніцтва заслухаць сьведку Юлю Марчанку, другі раз – за адмову выклікаць на паседжаньне старшыню Чыгуначнага суду Тацьцяну Адрыбец, зь якой у журналісткі адбыўся інцыдэнт 2 сьнежня мінулага году.
Тады Ірына Макавецкая як карэспандэнтка хацела прысутнічаць на адміністрацыйнай справе супраць дырэктаркі друкарні “Іосіфа і Адзета” Юлі Марчанкі. Аднак старшыня суду Тацьцяна Адрыбец стала выдаляць журналістку прэч з кабінэта. Выклікала нават міліцыю. Так і ўзьнікла адміністрацыйная справа супраць карэспандэнткі.
Судзьдзя Парэмскі адхіліў абедзьве заявы журналісткі пра недавер і пасьля доўгага перапынку вынес пастанову: прызнаць Ірыну Макавецкую вінаватаю ў непавазе да суду, абмежавацца вуснаю заўвагаю, адміністрацыйную справу спыніць.
З нагоды рашэньня судзьдзі Ірына Макавецкая сказала наступнае:
(Макавецкая:) “Я ня згодная з тым, што суд прызнаў мяне вінаватаю, і асабліва з тымі фармулёўкамі, якія выкарыстаў на мой адрас судзьдзя Парэмскі. Мы абавязкова будзем абскарджваць гэтую пастанову”, - заявіла журналістка.
Яе прадстаўнік ад Гомельскай арганізацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрыст Леанід Судаленка лічыць, што карэспандэнтка ня выпадкова прызнана вінаватаю, але без пакараньня:
(Судаленка:) “ На мой погляд, суд прызнаў Макавецкую вінаватаю таму, што яна падала заяву ў Генэральную пракуратуру наконт завядзеньня крымінальнай справы ў дачыненьні да старшыні суду Адрыбец, якая перашкаджала законнай дзейнасьці журналісткі”, - лічыць юрыст Леанід Судаленка.
Як паступіць Генэральная пракуратура ў адносінах да старшыні суду Тацьцяны Адрыбец, пакуль невядома.