Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здымкі паверхні Тытана перадаў на Зямлю касьмічны апарат


ДАРМШТАДТ, НЯМЕЧЧЫНА. Эўрапейскія навукоўцы атрымалі дадзеныя ад касьмічнага апарата, які цягам дзьвюх гадзінаў апускаўся на паверхню Тытана, які зьяўляецца спадарожнікам Сатурна. Здымкі паказваюць бляклую аранжавую паверхню з тонкай смугой з мэтану. Навукоўцы лічаць, што на Тытане можа быць мэтанавае мора з астравамі зь лёду. Яны мяркуюць, што тамтэйшая атмасфэра падобная да той, якая была напачатку існаваньня Зямлі.
XS
SM
MD
LG