Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адчулі вы на сабе леташні эканамічны рост у Беларусі?


Міхал Стэльмак, Менск Як сьцьвярджаюць беларускія улады, у 2004 годзе ў краіне меў месца істотны эканамічны прагрэс. Ці адчулі вы на сваім дабрабыце, што эканамічны рост у Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, склаў летась больш як 11 працэнтаў? Апытаньне на гэты конт жыхароў Менску правёў на сталічных вуліцах наш карэспандэнт.

(Спадар Фэлікс: ) “Адчуваю”.

(Спадарыня Натальля: ) “На нас не. Ніяк”.

(Спадар Іван: ) “Лепш стала жыць”.

(Спадар Аляксей: ) “Такое жыцьцё, як і было”.

(Карэспандэнт: ) “На колькі працэнтаў вырас дабрабыт вашай сям’і за мінулы год?”

(Спадар Анатоль: ) “На мінус адзінаццаць. Бо ўсё імкліва даражэе”.

(Спадарыня Ларыса: ) “Не пытайцеся мяне пра працэнты. Я пэнсіянэрка. Мая справа схадзіць на базар”.

(Спадарыня Сьвятлана: ) “Павысіўся, але не на 11 працэнтаў”.

(Карэспандэнт: ) “Ці падзяляеце вы думку, што за апошні год эканамічнае становішча Беларусі палепшылася?”

(Спадар Уладзімір: ) “Здаецца, лепшым стала. Павялічылі пэнсію”.

(Спадарыня Галіна: ) “Гэта дзе вы такое бачылі? На паперы? У газэце? Насамрэч, у нас такога няма”.

(Спадар Аляксандр: ) “Калі прадпрыемства нешта выпускае, то прадукцыю трэба збываць. У нейкую іншую дзяржаву. Каб ішлі грошы. Валюта. А калі беларускія тралейбусы ці аўтобусы ідуць у Расею замест рухавікоў, нафты і газу, то адкуль будзе даход. Яго ня будзе”.

(Спадарыня Марыя: ) “Нічога не палепшылася. Як яно палепшыцца, калі пэнсію павялічылі, але пры гэтым падаражэлі ўсе прадукты, у тым ліку хлеб. Таму ніколькі не палепшылася”.

(Карэспандэнт: ) “Ці адбіўся меркаваны эканамічны прагрэс беларускай дзяржавы ў 2004 годзе на дабрабыце вашай сям’і, і калі так, то якім чынам?”

(Спадар Юры: ) “Маёй не. Я пэнсіянэр”.

(Спадарыня Ганна: ) “Дапамогі няма аніякай. Капітальны рамонт кватэры раблю за свае грошы. Калі ставіш пліту газавую, то сам мусіш аплочваць. За ванну плаці. Але ж з нас вылічваюць на рамонт. Кожны месяц павялічваюць кватэрную плату. А ў кватэры халодна”.

(Спадар Валер: ) “Я працую, прыбаўляюць патрошку заробкі”.

(Спадар Хведар: ) “Гэта адчувальна стала для свае сям’і. Суседзі сталі большую пэнсію атрымліваць. Кажуць, што й заробкі павялічылі”.

(Спадар Алег: ) “Не. Не адчуваю”.

(Спадар Зьміцер: ) “Цяжка на гэтае пытаньне адказаць. Рэч у тым, што калі няма эканамічнага росту, то няма павелічэньня заробкаў. Гэта я ведаю дакладна”.

(Спадарыня Алена: ) “Ёсьць, вядома, прырост, але не такі вялікі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG