МАСКВА. Пажылыя людзі па ўсёй Расеі сёньня працягваюць пратэсты супраць скарачэньня сацыяльных ільготаў. Больш за 400 пэнсіянэраў узялі ўдзел у дэманстрацыі ў Санкт-Пэтэрбургу, патрабуючы адмяніць рашэньне аб замене льготаў, такіх як бясплатны праезд у транспарце і бясплатныя лекі, на грашовыя выплаты ад 15 да 100 даляраў на месяц. Расейская газэта “Известия” сёньня паведаміла, што у Туле аўтобусныя кантралёры цяпер працуюць у суправаджэньні міліцыі, бо некалькіх кантралёраў былі пабілі пэнсіянэры.