Дырэктар НІСЭПД Алег Манаеў паведаміў, што Менскі гарвыканкам, які зьяўляецца суўладальнікам Міжнароднага адукацыйнага цэнтру, забараніў арэнду залі для НІСЭПД. Такое рашэньне, паводле спадара Манаева, прыняў старшыня гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў. У Доме вэтэранаў і іншых грамадзкіх будынках сталіцы залі для навукоўкаў таксама не знайшлося. Спадар Манаеў ставіць гэтую забарону ў адзін шэраг зь ціскам на ягоную ўстанову з боку Мінюсту, Пракуратуры, КГБ і МУС Беларусі. Ціск гэты, на думку спадара Манаева, каардынуецца на ўзроўні прэзыдэнцкай адміністрацыі.
(Манаеў: ) “Але зь іншага боку, і мы, НІСЭПД, і нашыя калегі, іншыя незалежныя дасьледчыя і аналітычныя цэнтры, будзем працаваць у гэтай краіне, пакуль мы жывыя і жывём тут, — у тых формах, у якіх магчыма будзе існаваць. Я вас запэўніваю ў гэтым”.
Амбасадар Вялікабрытаніі Браян Бэнэт, які прадставіў навукоўцам памяшканьне для брыфінгу, ад імя сваіх калегаў з Эўразьвязу выказаў занепакоенасьць парушэньнем асноўных правоў і свабодаў чалавека ў Беларусі. Забарону на арэнду залі для НІСЭПД спадар Бэнэт назваў прыкладам спробы ўладаў абмежаваць свабоду выказваньняў і сходаў.
(Бэнэт: ) “Запрашаючы спадара Манаева правесьці брыфінг у нашай амбасадзе, мы накіроўваем пэўны сыгнал беларускім уладам, што нам вядомая сытуацыя з асноўнымі правамі чалавека ў Беларусі і выказваем спадзеў, што яна зьменіцца да лепшага”.
Што да зьмястоўнай часткі прадстаўленых навукоўцамі матэрыялаў, то яны былі прысьвечаныя леташнім выбарам і рэфэрэндуму, эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай сытуацыі ў краіне. У прыватнасьці, прафэсар Манаеў, аналізуючы “аранжавыя пэрспэктывы” Беларусі, гатовасьць беларускага грамадзтва пайсьці шляхам пераўтварэньняў, які быў нядаўна пракладзены ва Ўкраіне, зазначыў, што для Беларусі гэткія пэрспэктывы “значна ніжэйшыя, але пры пэўных умовах цалкам рэальныя”. А эканаміст Яраслаў Раманчук спрагназаваў пачатак сур’ёзнага эканамічнага крызісу ў Беларусі на сярэдзіну 2006 году.
На брыфінгу НІСЭПД быў прадстаўлены таксама навуковы зборнік “Незалежныя дасьледаваньні ў незалежнай Беларусі: у барацьбе за рэальнасьць”. Гэты зборнік аналітычных артыкулаў ня змог выйсьці ў сьвет у Беларусі, ён быў надрукаваны ў расейскім Новасібірску.