(Карэспандэнт: ) “Скажыце, ці гатовыя вы дзеля выратаваньня беларускай нацыі мець шмат дзяцей?”
(Спадарыня: ) “Калі б дазваляла зарплата — можна было б. Трэба ж дзіця забясьпечыць усім неабходным, а зарплата пакуль дазваляе мне ўтрымліваць толькі адно дзіця”.
(Хлопец: ) “Не. Таму што, па-першае, трэба мець вялікі заробак, а па-другое — гэта будзе моцна адбівацца на сямейным бюджэце. Вось з гэтых прычынаў”.
(Спадар: ) “Ня ведаю, у мяне ў прынцыпе адно дзіцё ёсьць. А больш? Цалкам магчыма, што яшчэ адно”.
(Спадар: ) “Разумееце, складана адказаць на такое пытаньне. Можа быць — так, а можа — не. Але ў агульным пляне думаю чым больш, тым лепш”.
(Спадарыня: ) “Так, гатовая. Трох гатовая, але пяць ужо не. Цяпер і трое лічыцца, што шмат. Адно дзіцё ў сям’і — гэта вельмі мала”.
(Хлопец: ) “Думаю, што так. Я паводле свайго выхаваньня, даволі кансэрватыўны, таму, думаю, хутчэй за ўсё — так”.
(Хлопец: ) “Не. Я думаю, што дзяржава павінна забясьпечыць умовы нармальнага існаваньня сям’і хаця б з адным дзіцём”.
(Спадарыня: ) “У мяне і так ужо двое. Максымум яшчэ адно дзіця. А шмат — не гатовая. Гэта цяжка для жанчыны, для здароўя”.
(Спадарыня: ) “Я не гатовая мець шмат дзяцей дзеля выратаваньня беларускай нацыі. Я лічу, што гэта не дапаможа. Не дапаможа, бо кожны грамадзянін павінен усьведамляць, што выхаваньне дзяцей — гэта гуманная справа. Многія лічаць, што ня трэба мець дзяцей, калі недастаткова добрае матэрыяльнае становішча альбо ўмовы жыцьця. Мне здаецца, менавіта з-за гэтага”.
(Хлопец: ) “Так, дакладна. Мінімальна я хачу мець двух дзяцей — сына й дачку”.
(Хлопец: ) “Пакуль не. Няма часу, ды й сытуацыя ў Беларусі…”
(Спадарыня: ) “У мяне і так іх двое. Хопіць мне ўжо”.
(Дзяўчына: ) “Не, каб мець шмат дзяцей, трэба мець добрую працу, каб іх забясьпечваць. Ну аднаго, ці двух максымум”.
(Хлопец: ) “Не, відаць, не гатовы. Я думаю, што не магу быць упэўнены ў наступным дні. З нашай уладай і з усім, што адбываецца ў нашай краіне”.
(Хлопец: ) “Пэўна ж гатовы. Як заўсёды, абавязкова”.