Прычыну адмовы ад трансьляцыяў навінаў “Эўраньюс” на канале “Лад” у прэсавай службе Беларускага тэлебачаньня тлумачаць тым, што гэта стала занадта дарагім задавальненьнем. Гаворыць прадстаўніца Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Сьвятлана Краскоўская:
(Краскоўская: ) “Дамова з “Эўраньюс” была падпісаная толькі на адзін год. Цяпер вядуцца перамовы з тым, каб перагледзець умовы аплаты, паколькі гэта ня таннае задавальненьне для Белтэлерадыёкампаніі. І калі па шэрагу пазыцыяў нашае кіраўніцтва знойдзе агульныя пункты, то навіны “Эўраньюс”, магчыма, адновяцца”.
Між тым, некаторыя блізкія да тэлебачаньня асобы зьвяртаюць увагу на тое, што напярэдадні рэфэрэндуму было прынятае рашэньне падвысіць бюджэтнае фінансаваньне Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі на 25%. Аднак грошы чарговы раз вырашана накіраваць на тэхнічнае абсталяваньне. Ёсьць і іншыя вэрсіі таго, чаму на БТ адмаўляюцца ад рэдкіх праграмаў, дзе ёсьць альтэрнатыўнае меркаваньне — у тым ліку, і на падзеі ў Беларусі. Канал “Эўраньюс” нярэдка падае навіны зь Беларусі, а ў сьнежні, падчас уручэньня прэміі Эўразьвязу імя Андрэя Сахарава Беларускай асацыяцыі журналістаў, вялася наўпроставая трансьляцыя гэтай цырымоніі са Страсбуру. Тады ж журналістамі каналу была падрыхтаваная спэцыяльная перадача, прысьвечаная ўціску з боку ўладаў на незалежную прэсу. Такія матэрыялы, на думку прадстаўнікоў недзяржаўных мас-мэдыяў, таксама маглі спрычыніцца да рашэньня адмовіцца ад ранішніх трансьляцыяў навінаў “Эўраньюс”.
Многія былыя супрацоўнікі БТ лічаць, што альтэрнатыўнай інфармацыі на тэлебачаньні пры цяперашняй уладзе ня можа быць у прынцыпе. Меркаваньне былой журналісткі тэлебачаньня Ганны Арцюшкевіч:
(Арцюшкевіч: ) “Усё роўна зьмяніць нічога ўжо немагчыма, нічога. Трэба ўсё ламаць. Усе гэтыя аўгіевы стайні трэба вычысьціць, і стварыць новае тэлебачаньне. Пры цяперашнім рэжыме, хто б ні заняў месца кіраўніка тэлебачаньня, нічога ня зьменіцца, я ў гэтым перакананая. Тэлебачаньне належыць уладзе, гэта прэзыдэнцкае тэлебачаньне і, адпаведна, цягам найбліжэйшых гадоў яно будзе праводзіць тую ж самую палітыку”.