ВАШЫНГТОН. У ЗША запусьцілі ракету, мэта якой пераняць камэту Тэмпэль Адзін, каб вывучыць яе хімічны састаў. Навукоўцы лічаць, што яна паходзіць з часоў фармаваньня сонечнай сыстэмы 4 мільярды 600 мільёнаў гадоў таму. Сустрэча з камэтай павінна адбыцца 4 ліпеня—у Дзень незалежнасьці ЗША.