Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскаму самалёту амэрыканцы не дазволілі пасадку


ЛЁНДАН. Самалёт кампаніі “Брыціш іэрвэйз” рэйсу “Лёндан-Нью-Ёрк” вымушаны быў вярнуцца назад пасьля таго, як амэрыканскія ўлады не далі дазволу на пасадку. Яны знайшлі ў сьпісе пасажыраў чалавека, які раней падазраваўся ў дачыненьні да тэрарызму. На борце самалёта было 239 пасажыраў. У лёнданскім аэрапорце гэтага пасажыра сустрэла паліцыя, але пасьля гутаркі зь ім яго адпусьцілі.
XS
SM
MD
LG