Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інаўгурацыя Абаса пройдзе ў суботу


РАМАЛА. Інаўгурацыя новаабранага кіраўніка Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абаса пройдзе ў суботу. Згодна з абвешчанымі сёньня афіцыйнымі вынікамі палестынскіх выбараў, Абас перамог, здабыўшы падтрымку 62, 5 працэнтаў выбарцаў. Прадстаўнікі ўладаў Ізраілю й Палестынскай аўтаноміі пацьвердзілі, што ў блізкім часе адбудзецца сустрэча ізраільскага прэ’ера Шарона з Абасам. Сёньня раніцаю ў паласе Газы пры выбуху бомбы быў забіты габрайскі пасяленец і параненыя тры ізраільскія салдаты. Адказнасьць за напад узяла на сябе групоўка “Ісламскі джыгад”.
XS
SM
MD
LG