Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: Вярхоўны суд прыпыніў абвяшчэньне Юшчанкі прэзыдэнтам


КІЕЎ. Былы кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Віктар Януковіч заявіў, што не прызнае сваёй паразы на выбарах і ў сераду абскардзіць у Вярхоўным судзе афіцыйныя вынікі галасаваньня. Напярэдадні Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны абвясьціла Віктара Юшчанку пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў. Сёньня Вярхоўны суд Украіны задаволіў хадайніцтва Януковіча й забараніў Цэнтральнай выбарчай камісіі афіцыйна абвяшчаць вынікі выбараў прэзыдэнта да вынясеньня вэрдыкту на скаргу Януковіча.
XS
SM
MD
LG