ТЭГЕРАН. Справа аб забойстве канадзкай журналісткі Захры Казэмі ў іранскай турме скіраваная на паўторнае расьсьледаваньне.
Журналістку арыштавалі, калі яна фатаграфавала адну з турмаў у Тэгеране. Казэмі памерла ад удару ў галаву падчас допыту.
Іранскі суд апраўдаў вартаўніка вязьніцы, зьвінавачанага ў забойстве. На знак пратэсту Канада адклікала свайго амбасадара з Ірану.